Анамальная гарачыня ў Еўропе — пагодная анамалія ў чэрвені 2026 года ў Еўропе, якая характарызавалася тэмпературамі вышэй сярэдняга і хвалямі спёкі. Закранула шырокія тэрыторыі Паўднёвай, Заходняй, Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку такія краіны як Іспанія, Францыя, Швейцарыя, Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Швецыя і многія іншыя. У шэрагу краін былі пабітыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (за чэрвень або за ўсю гісторыю назіранняў). Максімальная тэмпература была зафіксавана 22 чэрвеня ў Іспаніі і склала 45,1 °CВ Европе зафиксирована самая сильная жара за всю историю наблюдений: + 46 °C (фото) // 27 июня 2026 . У Беларусі 29 чэрвеня быў зафіксіраваны самы спякотны дзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў у краіне, калі ў Пінску слупкі тэрмометраў паказалі +40,4 °Czviazda.by.

Анамальная спякота прывяла да гібелі больш чым 1300 чалавек, пераважна ў Іспаніі і Францыі.

Крыніцы

Катэгорыя:Катастрофы 2026 года Катэгорыя:Чэрвень 2026 года Катэгорыя:2026 год у Еўропе