Картачныя гульні з біткамі — клас картачных гульняў, у якіх асноўная задача гульцоў — набраць аптымальную колькасць бітак або ачкоў, звязаных з біткамі. Механіка гульні грунтуецца вакол цыкла: адзін гулец кладзе карту, пасля чаго астатнія гульцы па чарзе кладуць карты адпаведнай масці, а пераможца забірае бітку — усе сыграныя карты.

Гісторыя Картачныя гульні з біткамі — гэта найстарэйшы від картачных гульняў. Першапачаткова яны паходзяць з тэрыторыі Кітая і распаўсюдзіліся на захад у пачатку другога тысячагоддзя. У тагачасных гульнях не было козыраў і не было абавязку хадзіць той жа масцю, з якой зрабіў заход першы гулец. Бітку выігрывала найвышэйшая карта той масці, з якой быў зроблены заход. Парадак карт быў адваротны — меншыя карты білі большыя. Ход ішоў супраць гадзіннікавай стрэлкі.

Карнёфель () — найстарэйшая вядомая еўрапейская гульня з біткамі. Упершыню яна згадваецца ў 1426 годзе ў баварскім горадзе Нёрдлінген прыкладна праз паўстагоддзя пасля з’яўлення ігральных карт у Еўропе.

У еўрапейскіх гульнях з біткамі адбыліся дзве рэвалюцыі, якія прывялі да развіцця больш складаных картачных гульняў: вынаходства козыраў і патрабаванне хадзіць у масць (XV стагоддзе); вынаходства таргоў за казырную масць (XVII стагоддзе).

Вынаходства таргаў за казырную масць прыпісваюць ломберу, найпапулярнейшай картачнай гульні XVII стагоддзя. Замест каб выпадкова выбраць казырную масць, гульцы праводзяць аўкцыён.

Правілы Перад чарговым кругам гульні аднолькавая колькасць карт раздаецца кожнаму гульцу. Для многіх гульняў з біткамі характэрны два этапы: таргі за права прызначыць кантракт і розыгрышУ артыкуле ўжыта тэрміналогія прэферансу і брыджу.

Таргі (або аўкцыён) — частка розыгрышу, у якой вызначаецца, хто з гульцоў (або каманд), зрабіўшы самую высокую заяўку, атрымлівае права на розыгрыш кантракта і выбар козыра (калі гэта прадугледжана правіламі гульні).

Розыгрыш складаецца з некалькіх кругоў, дзе разыгрываюцца біткі гульцоў.

Гульцы выкладваюць карты на стол плячыма ўніз па гадзіннікавай стрэлцы, у адпаведнасці з правіламі канкрэтнай гульні вызначаецца пераможца, пасля чаго ён забірае бітку (усе сыграныя карты)правила проведения соревнований по преферансу .

Колькасць кругоў вызначаецца колькасцю карт у гульні. У прэферансе 10 кругоў (10 карт × 3 гульцоў + 2 карты ў прыкупе). У брыджы 13 кругоў (13 × 4 = 52).

Класіфікацыя У залежнасці ад правіл гульні з біткамі можна падзяліць іх паводле прынцыпу ацэнкі кошту біткі і розыгрышу кантрактаCard Games: Trick Taking Games by John McLeod .

Паводле колькасці бітак Пераможцу, згодна з кантрактам, неабходна ўзяць максімальную або мінімальную колькасць бітак, альбо колькасць, дакладна роўную заказанай пры таргах. У гульне кінг неабходна ўзяць адну канкрэтную бітку.

Прыклады гульняў: прэферанс; брыдж; кінг; віст; блэкаўт.

Паводле колькасці ачкоў Кожная бітка прыносіць гульцу, які яе забраў, некаторую колькасць ачкоў у залежнасці ад кошту карт, прынятага ў канкрэтнай гульні. Звычайныя кошты карт: туз — 11 ачкоў, дзясятка — 10, кароль — 4, дама — 3, валет — 2, дзявятка і ніжэй — 0.

Прыклады гульняў: тысяча; дэберц; белот; скат; французскае таро.

Крыніцы

Літаратура Казьмин В. Д. Популярные карточные игры. — М.: «АСТ», 2001. — 448 с. — ISBN 5-17-008687-3

Катэгорыя:Картачныя гульні