Мэнуха Альперын (,  — ?) — яўрэйская пісьменніца.

Біяграфія Вучылася ў пінскай гімназіі. Друкавала дзіцячыя творы ў віленскім часопісе «Грынінкэ бэймалах» (Зялёныя дрэўцы), апавяданні ў штотыднёвіку «Пінскер лэбм» (Пінскае жыццё) і іншых мясцовых газетах. У Вялікую айчынную вайну была ў эвакуацыі ва Узбекістане, затым у лагерах перамешчаных асоб у Аўстрыі, дабралася да Палесціны. Напісала артыкул да 100-годдзя з дня нараджэння Мэндэле пад назвай «Бэнч ундз, зэйдэню» — «Дзед, блаславі нас!», ён змешчаны ў тэль-авіўскай газеце «Най вэлт», а ў перакладзе на іўрыт — у анталогіях Ломжы і Століна.

Выйшла кніга «Унтэр фрэмдэ ун эйгэнэ гімлэн» — Тэль-Авіў, 1972, 2 тамы — Пад чужым і сваім небам.

Пра яе пісаў у 1932 годзе Янкеў Пат.

Спасылкі Alperin, Menukhe

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі