Палескае радовішча нафты — радовішча нафты ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля вёскі Палессе. Адкрыта ў 1977 годзе. Распрацоўваецца з 1981 года. Плошча 7 км². Размешчана на поўначы Прыпяцкага прагіну, у цэнтры Рэчыцка-Вішанскай зоны нафтанамнажэння, за 2 км на поўнач ад Мармавіцкага радовішча нафты. Паклады прымеркаваны да барычэўскіх пластоў лебядзянскага гарызонту. Нафтаносны гарызонт залягае на глыбіні 2560—2678 м. Калектары — кавернозныя, порыстыя і трэшчынаватыя вапнякі і даламіты. Нафта маласярністая, парафіністая, смалістая, шчыльнасць 875 кг/м³.

Літаратура

Катэгорыя:Геалогія Светлагорскага раёна Катэгорыя:Нафтавыя радовішчы Беларусі