Вялі́кія Лу́кі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета, да 2 жніўня 2019 года яго цэнтрРешение Барановичского районного Совета депутатов от 2 августа 2019 г. № 79 О переносе административного центра Великолукского сельсовета Барановичского района . Размешчаны за 15 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Да Вялікіх Лукаў далучана суседняя в. Жарнакоўшчына.

Гісторыя Вядомы з XV стагоддзя як сяло Лука. Да 1430 года ўласнасць вялікага князя Вітаўта. З 1449 года належалі каталіцкай царкве.

У 1770 годзе пабудавана драўляная царква. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета, з 1842 года Мінскай губерні. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе працавала праваслаўнае папячыцельства, праваслаўны прыход (вёскі Вялікія Лукі, Волахва, Малыя Лукі, Рагозніца, Русіно, Грабавец) налічваў 3,5 тысяч прыхаджан (пісьменныя складалі 5 %). Царкве належала 90 дзесяцін зямлі, у тым ліку 50 дзесяцін ворыва. У 1897 годзе ў сяле працавала народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, праваслаўная царква, піцейны дом.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы было 90 вучняў (з іх 10 дзяўчынак). У 1909 годзе працавалі 2 народныя вучылішчы (для хлопчыкаў і для дзяўчынак, настаўнікі Фёдар Кароткі і Марыя Гарбацэвіч). Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Лукі — 1 двор, 10 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 33 аднавяскоўцы.

У 1970 годзе дзейнічаў камбінат бытавога абслугоўвання, клуб, сталовая, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрсуі пункт і магазін.

Інфраструктура Сядзібы выканкома сельсавета і калгаса Рамонтна-механічныя майстэрні Ветэрынарны ўчастак Сярэдняя школа (ёсць гісторыка-краязнаўчы музей) Фельчарска-акушэрскі пункт Бібліятэка Аддзяленне сувязі Клуб Дом быту Аўтаматычная тэлефонная станцыя

Насельніцтва 174 двары, 1024 жыхароў (1897) 215 двароў, больш за 1117 жыхароў (1909) 126 дамоў, 689 жыхароў (1921) 1293 жыхары (1939) 584 жыхары (1959) 237 двароў, 822 жыхары (1970) 209 двароў, 478 жыхароў (1996) 121 двор, 506 жыхароў (1998) 134 гаспадаркі, 408 жыхароў (2005)

Славутасці Свята-Георгіеўская царква Помнік землякам Брацкая магіла савецкіх воінаў

Выбітныя асобы Радзіма беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Міхала Кахановіча.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна