Байба Бражэ (, народжаная Лайзанэ, ; ) — латвійскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Міністр замежных спраў Латвіі з 2024 года.

Біяграфія Вучылася ў рыжскай 2-й сярэдняй школе. Яе трэнерам па кіданні дзіды была Валянціна Эйдука.

У 1990 годзе скончыла юрыдычны факультэт Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. Стучкі, атрымала ступень магістра. У 1992—1993 гадах вывучала паліталогію на факультэце гісторыі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта. У 2002 годзе атрымала ступень магістра сацыяльных навук па праграме «Камунікацыйныя даследаванні» на факультэце сацыяльных навук Латвійскага ўніверсітэта.

З 1996 па 1998 год была першым сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Латвіі пры ААН у Нью-Ёрку, затым у 1998—1999 гадах — дарадцам па знешняй палітыцы прэм’ер-міністра Віліса Крыштопанса.

У 1999—2003 гадах — дырэктар І-палітычнага Дэпартамента (Еўропа) пры Міністэрстве замежных спраў Латвіі.

У 2003—2008 гадах — пасол Латвіі ў Нідэрландах і пастаянны прадстаўнік пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі ў Гаазе. У 2008 годзе — пасол па асобых даручэннях ІІІ-палітычнага Дэпартамента пры Міністэрстве замежных спраў Латвіі. У 2008—2011 гадах, калі яе муж Цьяка ван дэн Хаут (Tjaco T. van den Hout) быў амбасадарам Нідэрландаў у Тайландзе, Лаосе, Камбоджы і М’янме, яна жыла ў Тайландзе, дзе вывучала краіны Паўднёва-Усходняй Азіі (будызм, мова і рэгіёназнаўства) ва ўніверсітэце Чулалангкорна ў Бангкоку.

У 2011—2016 гадах — кіраўнік Дырэкцыі палітыкі бяспекі і міжнародных арганізацый пры Міністэрстве замежных спраў Латвіі. У 2015—2016 гадах — амбасадар-нерэзідэнт Латвіі ў Інданезіі. У 2016 годзе — кіраўнік Дырэкцыі камунікацый пры Міністэрстве замежных спраў Латвіі.

У 2016—2020 гадах — амбасадар Латвіі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У 2020—2023 гадах з’яўлялася намеснікам генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга па публічнай дыпламатыі.

У 2023—2024 гадах — пасол Міністэрства замежных спраў па асобых даручэннях.

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Латвіі