Паракас — паўвостраў у Перу, абмываецца Ціхім акіянам. Размешчаны ў рэгіёне Іка. Назва паўвострава паходзіць ад двух слоў мовы кечуа: para — «дождж» і aco — «пясок». Такая назва тлумачыцца частымі пясчанымі бурамі, якія ўздымаюцца ветрам з боку акіяна.

Паўвостраў Паракас абмываецца халодным Перуанскім цячэннем, што абумоўлівае вялікую колькасць планктону каля ўзбярэжжа. Гэта ў сваю чаргу прыцягвае сюды вялікую колькасць рыб, марскіх жывёл і вадаплаўных птушак. З 1975 года паўвостраў з’яўляецца часткай нацыянальнага парку Паракас.

Прыкладна з 750 па 100 год да н.э. тэрыторыя паўвострава выкарыстоўвалася прадстаўнікамі археалагічнай культуры Паракас.

Катэгорыя:Геаграфія Перу