Лужскае ўзвышша () — узвышша на поўначы Пскоўскай вобласці Расіі, на ўсход ад Пскоўска-Чудскага возера ў міжрэччы Плюсы, Вялікай і Шалоні.
Мае круглую форму дыяметрам 64-66 км. Плошча — 2900 км². Максімальная вышыня — 204,8 м (гара Качабуж).
На Лужскім узвышшы бяруць свой пачатак ракі: Пскава, якая ўпадае ў Вялікую; Чорная і Жалча, якія нясуць свае воды ў Пскоўска-Чудскае возера; а таксама Люта і Курэя, якія ўпадаюць у Плюсу, і Сітня, якія адносяцца да басейна Шалоні. Гэтымі рэкамі ўзвышша зразаецца на асобныя ўзгорыстыя ўчасткі.
Лясы займаюць больш паловы яе тэрыторыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Узвышшы Расіі