444-я пяхотная брыгада () — падраздзяленне Узброеных сіл Лівіі, падпарадкаванае Ураду нацыянальнага адзінства.

Дзейнічае ў межах Трыпальскай ваеннай зоны, захоўваючы значную аператыўную аўтаномію. Узначальваецца генерал-маёрам Махмудам Хамзой. Складаецца з трох пяхотных і аднаго паветрана-дэсантнага батальёнаў.

Уступала ва ўзброеныя канфлікты з іншымі лівійскімі сілавымі структурамі. Так, у жніўні 2023 года адбыліся сутыкненні паміж 444-й брыгадай і РАДА. У маі 2025 года здарыўся канфлікт з Апаратам падтрымкі стабільнасці.

Неаднаразова сутыкалася з абвінавачваннямі з боку мясцовых і міжнародных арганізацый у парушэннях правоў чалавека (выкраданні, тэрор, стральба па цывільных асобах).

Крыніцы

Катэгорыя:Узброеныя сілы ЛівііКатэгорыя:Брыгады