Вугляродзістая сталь — сталь, якая мае 0,04—2 % вугляроду і іншыя прымесныя элементы. Прысутнасць пастаянных прымесей (марганец, крэмній, сера, фосфар, кісларод, азот, вадарод) абумоўлена тэхналагічнымі асаблівасцямі вытворчасцісці, выпадковых (хром, нікель, медзь і інш.) — наяўнасцю іх у рудзе. У залежнасці ад колькасці вугляроду вугляродзістую сталь падзяляюць на нізка- (0,05—0,25 % С), сярэдне- (0,3—0,6 % С) і высокавугляродзістую (0,7—1,3 % С). Паводле якасці і галін выкарыстання адрозніваюць вугляродзістую сталь звычайнай якасці (агульнага прызначэння), высакаякасную канструкцыйную і інструментальную сталь.
Літаратура
Катэгорыя:Сталь