Камікадзэ (з японскай мовы літаральна — свяшчэнны вецер) — назва лётчыкаў ВПС і марской авіяцыі Японіі, якія станавіліся добраахвотнымі смертнікамі ў Другую сусветную вайну. Камікадзэ кіраваў самалётам, які нёс бомбу ці зарад выбуховых рэчываў да моманту сутыкнення з варожым аб’ектам. Першы вылет камікадзэ зроблены 21 кастрычніка 1944 года. Эфектыўнымі былі не больш за 20 % іх вылетаў. Паводле звестак ЗША, яны патапілі 45 і пашкодзілі 300 баявых караблёў. У пераносным сэнсе камікадзэ — самаахвярны фанатык-смертнік. Літаратура
Катэгорыя:Узброеныя сілы Японіі