Спа́скае () — сяло ў Ніжагародскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Спаскага раёна і Спаскага сельсавета. Размешчана за 40 км ад чыгуначнай станцыі Сергач (на лініі Арзамас — Канаш).
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1399 годзе. Паўторна заснавана ў 1622 годзе. У 1779—1781 гадах — фактычны адміністрацыйны цэнтр Васільсурскага павета, у які ўваходзіла да 1923 года.
У XIX — пачатку XX стагоддзяў было буйным гандлёвым цэнтрам. У Спаскім арганізоўваліся кірмашы, дзе галоўным таварам была гарбарна-футравая сыравіна, якая апрацоўвалася ў Спаскай воласці.
У 1840 годзе ў Спаскім быў узведзены Спаса-Праабражэнскі каменны храм з прыдзелам у імя святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова. Практычна праз сто гадоў — у савецкі час — храм быў разбураны. З 1929 года — раённы цэнтр. Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Ніжагародскай вобласці