Айбек (сапр. Муса Ташмухамедаў; ) — узбекскі пісьменнік. Народны пісьменнік Узбекістана (1965). Акадэмік АН Узбекістана (1943).
Біяграфія Скончыў Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт (1930). Першы зборнік вершаў «Пачуцці» (1926). Асэнсаванне гістарычнага мінулага узбекскага народа, падзей Першай сусветнай і Другой сусветнай вайны, праблем сучаснай вёскі — галоўнае ў зборніках вершаў і паэм «Флейты сэрца» (1929), «Паходня» (1932), «Песня сонца» (1955), «Палымяныя гады» (1965), сацыяльна-псіхалагічных і гістарычна-біяграфічных раманах «Свяшчэнная кроў» (1940), «Наваі» (1944, Сталінская прэмія 1946), «Сонца не пагасне» (1958), «Вялікі шлях» (1967), кнізе-дзённіку «Па фронце» (1965) і інш. Дзяржаўная прэмія Узбекістана імя Хамзы 1963 за аўтабіяграфічную аповесць «Дзяцінства» (1962).
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Узбекістана