Валянцін Міхайлавіч Арцём’еў (нар. , г. Масква, Расія) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічных навук. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР(1977).
Біяграфія Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча (1956). З 1956 года выкладчык, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік начальніка кафедры, з 1973 года начальнік кафедры гэтага вучылішча. У 1987—1993 гадах в.а. дырэктара, дырэктар Інстытута прыкладной фізікі АН Беларусі, з 1993 года загадчык лабараторыі, з 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» III ступені (1978), медалямі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне статыстычнай дынамікі сістэм аўтаматычнага кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадковымі зменамі структуры і ўжыў яе да абгрунтавання прынцыпаў пабудовы, аналізу і праектавання сістэм кіравання лятальнымі апаратамі і адаптыўнымі робатамі ва ўмовах змены характарыстык навакольнага асяроддзя.
Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 1 падручніка, 13 вынаходакАРЦЕМ’ЕЎ Валянцін МіхайлавічИмя в белорусской науке: Артемьев Валентин Михайлович.
Бібліяграфія Теория динамических систем со случайными изменениями структуры. Мн.: Вышэйшая школа, 1979. Оптимизация динамических систем со случайной структурой. М.: Наука, 1980 (совм. с И. Е. Казаковым). Локационные системы роботов. Мн.: Вышэйшая школа, 1988. Анализ систем случайной структуры. М.: Наука, 1993 (совм. с И. Е. Казаковым, В. А. Бухалевым). Реконструкция динамических изображений в томографии процессов. Мн.: Изд. центр БГУ, 2004 (совм. с А. О. Наумовым, Г.-Р. Йенишем). Обработка изображений в пассивных обзорно-поисковых оптико-электронных системах / Ин-т приклад. физики НАН Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2014. (совм. с А. О. Наумовым, Л. Л. Коханом). Літаратура
Спасылкі Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі