Васіль Красны, князь Астрожскі () — рускі князь, вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат.
Біяграфія Сын луцкага намесніка князя Фёдара Данілавіча, брат Федзькі (Фрыдэрыка) Астрожскага. Унук князя Данілы Астрожскага, заснавальніка дынастыі. З крыніц сярэдзіны XIV стагоддзя Даніла вядомы як князь на Астрозе, чые прывілеі пацвердзіў польскі кароль Уладзіслаў Ягайла Фёдару Данілавічу (1386, 1390).
Надпісы над вокнамі Богаяўленскай царквы ў Астрогу сведчаць пра яе будаўніцтва ў 1421 годзе пры дапамозе князя Васіля «Краснага», у якой ён і быў пахаваны.
Наступная згадка пра яго — 1428 год, калі Вітаўт зрабіў запіс сяла Навастаўцы з прыселкамі Бозкаўцы, Ілін, а таксама маёнткаў Коблін, Азліеўка і Ступне(о) на карысць княгіні Ганкі (Ганны; асобы, ідэнтычнай Агаф’і Васілеўне, якая ў 1461 годзе запісала Навастаўцы і Ілін сваёй дачцэ Агрыпіне (Аграфіне)) па яе шлюбе з Васілём Фёдаравічам Астрожскім. Яна была сваячкай Вітаўта, бо апошні даў ёй пасаг, калі ў 1427 годзе быў у Астрогу.
23 верасня 1442 года Казімір IV Ягелончык выдаў дакумент, згодна з якім Васіль Астрожскі перадаў яму Карэц, які павінен быў заставацца ў руках караля да прызначэння луцкага намесніка, пасля чаго ён вернецца да Астрожскага. Актам ад 9 лістапада 1443 года Свідрыгайла загадаў карэцкім баярам слухацца князю Васілю Аляксандравічу, як яны яны слухаліся яго бацьку князя Аляксандра. Гэтая грамата не вядома ў арыгінале, толькі ў копіі XVI cт., магчымы фальсіфікат Карэцскіх, якія хацелі атрымаць княжацкі тытул. Такім чынам, магчыма, Карэц трапіў у рукі князёў, якія пачалі пісаць сябе Карэцкімі. Нягледзячы на страту сваіх маёнткаў, Васіль Астрожскі быў верны Казіміру Ягелончыку, таму апошні хацеў яго ўзнагародзіць; у прыватнасці, у выпадку смерці князя Свідрыгайлы, дараваць Васілю Лапацін, Краснае, Прастанец у Луцкай зямлі і Асташынскі двор з 30 служылымі баярамі ў Наваградскай зямлі (1446). У 1443 годзе князь Васіль пацвердзіў дараванне царквы Маці Божай дамініканцам у Астрогу, што раней зрабіў яго бацька. У 1448 годзе ён быў паслом ад Вялікага княства Літоўскага на Люблінскім з’ездзе.
Быў намеснікам Турава. Ваяваў на баку Свідрыгайлы супраць Польшчы, потым у феадальнай вайне ў ВКЛ.
Пабудаваў шмат праваслаўных манастыроў, два з іх у Вільні, быў заснавальнікам Дзерманскага манастыра на Валыні і пабудаваў Астрожскі замак.
Імаверна, памёр да 20 жніўня 1450 года, у гэты дзень у судовых матэрыялах згадваецца яго жонка толькі адна ў спрэчцы за маёмасць.
Дзеці
Іван (памёр пасля 1465 г.) — прадаўжальнік галоўнай галіны Астрожскай, пасля падзелу спадчыны з братам жыў у Астрозе Юрый (памёр каля 1500 г.) — пасяліўся ў Заславе, заснавальнік княжацкага роду Заслаўскіх. Агрыпіна — жонка 1) Івана Гойцавіча 2) Міхаіла Нацавіча 3) Войтка Іванавіча Клочка. Прыняла каталіцызм пад імем Кацярына.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Турава Катэгорыя:Астрожскія