Абаканскае радовішча — радовішча на поўдні Хакасіі Расійскай Федэрацыі. Размешчана ў паўночна-ўсходніх адгор’ях Заходняга Саяна, на паўднёва-ўсходнім крыле Хансынскай антыкліналі. Вядома з 1856 года. Пасля адкрыцця распрацоўка руд вялася перыядычна.
У 1947—1959 гадах пабудавана прадпрыемства па здабычы і ўзбагачэнні руд — Абаканскае рудаўпраўленне.
З 1956 г. радовішча распрацоўвалася адкрытым спосабам (да глыбіні 140 м), з 1962 г. — падземным (шахта глыбінёй 400 м). Распрацоўку вёў Абаканскі філіял кампаніі «Еўрагруда». Кантактнае радовішча (скарны) магнетытавых руд. Разведаныя запасы 160 млн т з 42,2 % жалеза. Цэнтр здабычы — г. Абаза.
Літаратура
Катэгорыя:Хакасія