Мікалай Фаўстын Радзівіл (, мястэчка Здзецел, Слонімскі павет — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1706—1709) і мечнік вялікі літоўскі (1710—1729), ваявода новагародскі (1729—1740). Генерал-лейтэнант (1725).
Валодаў Здзецелам у Слонімскім павеце, Глускам, Парэччам і Уселюбам у Новагародскім павеце, Крожамі ў Жамойці, набыў горада Бярдычаў у Брацлаўскім ваяводстве. Быў старостам бабруйскім. Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Аляксандра Неўскага (1742)Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 года орденского капитула. Москва, 2005. С. 130..
Біяграфія З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Дамініка Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Ганны Мар’яны з Палубінскіх. Меў старэйшага брата Яна Мікалая, ваяводу новагародскага, які апекваўся ім па смерці бацькі.
Атрымаў адукацыю ў Нясвіжскім калегіуме езуітаў. У 1699 годзе з’ехаў на пяць гадоў за мяжу, каб працягваць навучанне.
Па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці дзяржавы. У 1706 годзе атрымаў урад чашнікі вялікага літоўскага, у 1710 годзе — мечніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1718 (ад Слонімскага паветаPamiętniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody mińskiego, (1666—1721). Warszawa, 1862. S. 350.), 1720, 1722 і 1726 гадоў. У 1725 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта пяхоты. Камандаваў войскам Вялікага Княства Літоўскага. У 1729 годзе стаў ваяводам новагародскім.
У 1733 годзе як саюзнік Расіі спрыяў абранню каралём і вялікім князем Аўгуста Саксонскага, далей заставаўся агентам Пецярбурга (атрымліваў штогод 5 тыс. руб.).
У Здзецеле на ўласныя сродкі распачаў будаванне палаца, скончанага ў 1751 годзе. У Глуску на бернардзінскім касцёле быў вялікі звон, на баку якога знаходзіўся герб з выявай арла і лебедзя і надпіс: «Nicolai Faustin Xsonze Radzivill Woievoda Novogrodzki-Barbara z Zaviszow Xienzna Radzivillowa … 1743».
Сям’я Ажаніўся 4 снежня 1710 года ў Раготне з Барбарай, дачкой кашталяна менскага Крыштафа Станіслава Завішы (1660—1721) і Тэрэзы з Тышкевічаў. У шлюбе нарадзіліся дзеці: Удальрык Крыштаф (1712—1770), пісар вялікі літоўскі, паэт і гісторык Тэрэза Барбара Альбрэхт (1717—1790), староста рэчыцкі, генерал-маёр Марыя Гертруда Юрый (1721—1754), ваявода новагародскі Станіслаў (1722—1787), генерал-лейтэнант Ганна Аўгусціна Брыгіта Петранеля Францішка Удальрыка Крыштаф Фелікс Караль Дамінік
Галерэя
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны ў 1720—1730 гадах невядомым мастаком, з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Дадатковыя звесткі Цела М. Ф. Радзівіла пахавалі ў Нясвіжы, а сэрца — у Здзецельскім касцёле. У Нацыянальным мастацкім музей Беларусі ў 2007 годзе ўпершыню выставілі ўнікальны надмагільны партрэт, створаны ў 1746 годзе, які доўгі час лічыўся выявай невядомага магната. У 2006 годзе яго атрыбутавалі — гэта Мікалай Фаўстын РадзівілКірпічэнкава Н. Востраў скарбаў у цэнтры мегаполіса // «Культура» № 10 (776), 2007 г..
Літаратура
Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007. — С. 217.
Спасылкі
Мікалай Фаўстын Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай