Эміль Абрамавіч Абрамовіч () — адзін з першых прапагандыстаў марксізму на Беларусі.
Біяграфія Скончыў Гродзенскую гімназію (1882), вучыўся на медыцынскіх факультэтах Парыжскага (1882—84) і Дэрпцкага (Тартускага, 1884—88) універсітэтаў. У 1884 годзе арганізаваў у Мінску гурток друкарскіх рабочых сацыял-дэмакратычнага кірунку. У 1886—87 гадах вёў прапаганду ў Вільні, меў сувязі з народнікамі. У 1889 годзе стварыў сацыял-дэмакратычны гурток у Кіеве, дзе арыштаваны і высланы ў Сібір. У 1896 годзе ў Мінску, неўзабаве выехаў на Ленскія прыіскі. У 1912 годзе за артыкул для «Правды» пра Ленскі расстрэл сасланы ў Табольскую губерню. У 1914—15 гадах служыў урачом у арміі. З 1917 года працаваў у Саратаве.
Літаратура