Рамалі́на (Ramalina) — род кусцістых лішайнікаў сямейства рамалінавых.

Апісанне Слаявіна (талом) лопасцевая, шэра-зялёная, жаўтаватая або белая, абвіслая ці прамастойная, прымацаваная да субстрату асновай. Лопасці на папярочным зрэзе плоскія, зрэдку паверхня лопасці ямістая, няроўная, маршчыністая. Пладовыя цеяы (апатэцыі) бакавыя або канцавыя сядзячыя або на кароткай ножцы. Сумкі булавападобныя або цыліндрычныя, з васьмю бясколернымі спорамі. Споры двухклетачныя.

Талом змяшчае лішайнікавыя кіслоты: уснінавую, эвернавую, салацынавую.

Пашырэнне Вядома каля 240 відаўKirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford: CABI. p. 591.. Шырока распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Паўночнага паўшар’я. Сустракаюцца ў шыракалістых, мяшаных, яловых лясах і парках на ствалах і суках дрэў ліставых парод (ліпа, дуб, ясень, асіна), радзей на галінах елкі і камянях. На Беларусі звыш 10 відаўБелЭн у 18 т. Т.13. — Мн., 2001., у т.л. , , , і інш.

Выкарыстанне Некаторыя віды маюць араматычныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў парфумернай прамысловасці.

Віды

Некаторыя віды:

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рамалінавыя Катэгорыя:Роды грыбоў