Эдгар Сяргеевіч Аганесян (; ) — армянскі кампазітар. Народны артыст СССР (1986).

Біяграфія Вучань Рыгора ​Егіязарана і Арама ​Хачатурана. У 1962—68 гадах дырэктар і мастацкі кіраўнік Армянскага тэатра оперы і балета. З 1986 года — прафесар і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзяржаўная прэмія Армянскай ССР 1967, Дзяржаўная прэмія СССР 1979.

Творчасць Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле А.​С.​Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), опера-балет «Давід Сасунцы» (1976); вакальна-сімфанічныя творы; 3 сімфоніі, «Канцэрг-Барока» для сімфанічнага аркестра (1983); фартэпіянны квінтэт, струнныя квартэты; санаты; харавыя цыклы; апрацоўкі армянскіх народных песень, танцаў і інш.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Арменіі