Пара́фія Трох Свяці́целяў — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Гомелі. Уваходзіць у склад Усходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).

Гісторыя Рэлігійная супольнасць была ўтворана ў кастрычніку 1990 года. Парафія не мае ўласнага асобнага храма, таму вернікі збіраюцца на набажэнствы ў мясцовым рыма-каталіцкім касцёле Нараджэння Божай Маці (багаслужэнні праходзяць у катэхізацыйнай зале касцёла). Пэўны час рэгулярныя набажэнствы ў парафіі не праводзіліся, але ў кастрычніку 2013 года яны былі адноўлены і з таго часу праходзяць два разы на месяц. Супольнасць налічвае каля дзясятка актыўных прыхаджан.

Пробашчы і святары Спіс святароў, якія ў розны час акармлялі парафію: да 2013 года — айцец Андрэй Крот. з кастрычніка 2013 года — айцец Васіль Ягораў (святар прыязджае акармляць супольнасць з Магілёва).

Крыніцы

Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе