Садао Аракі () — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генерал (1933).

Біяграфія У 1931—34 гадах — ваенны міністр. Адзін з галоўных кіраўнікоў і ідэолагаў японскай агрэсіі і мілітарызацыі. У 1937 годзе прызначаны міністрам адукацыі ў кабінеце Фумімара Каноэ, што стала для яго ідэальнай магчымасцю для прасоўвання ідэй мілітарызму ў сістэме нацыянальнай адукацыі і сярод простага насельніцтва. Ён працягваў заставацца міністрам адукацыі і ў кабінеце Хіранумы.

Пасля Другой сусветнай вайны Аракі быў арыштаваны амерыканскімі акупацыйнымі войскамі і паўстаў перад Міжнародным ваенным трыбуналам па Далёкім Усходзе, дзе быў асуджаны за ваенныя злачынствы. Яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў 1955 годзе ён быў вызвалены па стане здароўя з турмы Сугама і праз 11 гадоў памёр. Аракі быў пахаваны на могілках Фуху ў Токіа.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры арміі Японіі