Тэадор Ільіч Айзерман (; ) — расійскі філосаф. Акадэмік АН СССР (1981, член-карэспандэнт 1968).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі (1938). Працаваў у МДУ, у Інстытуце філасофіі АН СССР. Працы па гісторыі заходнееўрапейскай філасофіі, тэорыі гістарычна-філасофскага працэсу: «Праблемы гісторыка-філасофскай навукі» (1969, 2-е выданне 1982), «Асноўныя філасофскія кірункі» (1971), «Крызіс сучаснага ідэалізму» (1972) і інш. Член рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65). Дзяржаўная прэмія СССР 1983.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Філосафы Расіі