Апалоны (Parnassius) — род дзённых матылёў сямейства паруснікаў, або кавалераў.
Апісанне Размах белых крылаў да 9 см, пярэднія крылы з 2—5 чорнымі плямкамі, заднія з чырвонымі. Апалон чорны па памерах меншы і без чырвоных плямак на крылах. Лёт у чэрвені—жніўні. Вусені чорныя з 2 радамі чырвоных плямак, кормяцца ў красавіку—маі лісцем чубаткі, скочак і заечай капусты. Жывуць групамі. Кукалкі на глебе. Зімуюць у абалонцы яйца.
Пашырэнне Сустракаюцца пераважна ў горных раёнах Еўразіі, лакальна на раўнінах. На Беларусі трапляюцца апалон чорны (Parnassius mnemosyne) і апалон (Parnassius apollo) — рэдкія віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Паруснікі