Іван Юліянавіч Кулік (, г. Шпола, Чаркаская вобласць, Украіна — ) — украінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Біяграфія 3 1914 года ў эміграцыі. 3 1917 года ва Украіне. Уваходзіў у склад першага савецкага ўрада Украіны. У 1924—1926 гг. савецкі консул у Канадзе. У 1935—1937 гг. дырэктар Палітвыда Украіны. У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Друкаваўся з 1918 г. Паэтычны дэбют — зборнік вершаў «Мае каламыйкі» (1921). Аўтар зборнікаў востраграмадзянскай лірыкі «Зялёнае сэрца» (1923), «У акружэнні» (1927), «Пасталелая маладосць» (1935), празаічных твораў «Прыгоды Васіля Раленкі», «Чатырнаццатая люлька» (абодва 1932 г.), «Запіскі консула» (1934). Пісаў публіцыстычныя, літаратурна-крытычныя артыкулы.
На беларускую мову асобныя творы Івана Куліка пераклаў Р. Родчанка.
Творы Кулік, І. Поезії. — Київ, 1967. Кулик, И. Ю. Записки консула. — М., 1964.
Літаратура Кулік Іван Юліянавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5. Сорока М. Іван Кулик // …З порога смерті… Письменники України — жертви сталінських репресій. — К., 1991. — С. 291—292.
Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны