Амстэрда́м () — сталіца і найбуйнейшы горад Нідэрландаў. Знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галандыя на захадзе краіны каля вусці ракі Амстэл і буйхтай Эй. Амстэрдам злучаны з Паўночным морам каналам. Станам на канец вясны 2009 года насельніцтва муніцыпалітэта Амстэрдам складала 761 395 жыхароў, а разам з прыгарадамі (гарадская акруга) — 2,2 мільёна чалавек. Назва горада ўтварылася ад складання двух слоў: Амстэл і дам. Амстэл — гэта рака, на якой стаіць горад, а дам азначае ў перакладзе «дамба». У XII стагоддзі гэта была невялічкая рыбацкая вёска, але ў часы найвышэйшага развіцця Нідэрландаў Амстэрдам стаў адным са значных партоў у свеце і буйным гандлёвым цэнтрам.
Горад з'яўляецца месцам канцэнтрацыі розных культур — на красавік 2009 года тут пражывалі прадстаўнікі 177 нацыянальнасцей. Амстэрдам таксама з'яўляецца фінансавай і культурнай сталіцай Нідэрландаў. У горадзе знаходзяцца офісы 7 з 500 найбуйнейшых сусветных кампаній, як то Philips і ING. Таксама ў цэнтры горада знаходзіцца найстарэйшая ў свеце фондавая біржа. Мноства славутасцей, такіх як Рэйксмюсеум, Музей ван Гога, Эрмітаж на Амстэле, квартал чырвоных ліхтароў, штогод прываблівае ў горад каля 4,2 мільёна турыстаў.
Гісторыя
Самыя раннія звесткі аб паселішчы пад назваю «Амстэрдам» датуюцца 27 кастрычнікам 1275 года, калі чалавек, які пабудаваў мост з плацінай цераз раку Амстэл, быў вызвалены ад выплаты падаткаў на мост графам Флорысам VBerns, Jan; Daan, Jo (1993). «Hij zeit wat: de Amsterdamse volkstaal». The Hague: BZZTôH. ст. 91. ISBN 90-6291-756-9. . Сертыфікат апісваў жыхароў, як людзей, што жывуць каля «дамбы на рацэ Амстэл» ()«The toll privilege of 1275 in the Amsterdam City Archives» Stadsarchief.amsterdam.nl. . Да 1327 года горад прыняў канчатковую назву Амстэрдам. Заснаваны Амстэрдам адносна нядаўна ў параўнанні з іншымі значна старэйшымі нідэрландскімі гарадамі, такімі як Неймеген, Ротэрдам і Утрэхт. У кастрычніку 2008 года, гістарычны географ Крыс дэ Бонт выказаў здагадку, што землі вакол Амстэрдама былі асушаны яшчэ ў канцы X стагоддзя. Гэта не абавязкова азначае, што меліярацыя праводзілася з мэтай заснавання паселішча, а, магчыма, дзеля здабычы торфу, які выкарыстоўваўся як паліва«Amsterdam 200 jaar ouder dan aangenomen» . Nu.nl. .
Амстэрдам атрымаў гарадскія правы, так званае Магдэбургскае права, у 1300 альбо 1306 гадах«De geschiedenis van Amsterdam» . Municipality of Amsterdam. . З XIV стагоддзя, Амстэрдам квітнеў, у асноўным дзякуючы гандлю з Ганзейскім саюзам. З 1345 года горад з'яўляўся цэнтрам паломніцтва да прыняцця Нідэрландамі пратэстанцтва«Mirakel van Amsterdam». Trouw.nl . У XVI стагоддзі галандцы паўсталі супраць караля Іспаніі Філіпа II і яго намеснікаў. Асноўнымі прычынамі паўстання было ўвядзенне новых падаткаў і рэлігійнага праследавання пратэстантаў іспанскай інквізіцыяй. Паўстанне ператварылася ў Васьмідзесяцігадовую вайну, якая ў канчатковым выніку прывяла краіну да незалежнасці«Eighty Years' War». Leiden University . Моцна паўплываў на поспех галандскага паўстання Вільгельм Аранскі, а ўтвораная галандская рэспубліка стала вядомай сваёй адноснай рэлігійнай талерантвасцю. Яўрэі з Пірэнейскага паўвострава, гугеноты з Францыі, буйныя купцы і друкары з Фландрыі, а таксама эканамічныя і рэлігійныя ўцекачы з тэрыторый, якія кантраліраваліся Іспаніяй, знайшлі прытулак у Амстэрдаме.
XVII стагоддзе лічыцца залатым векам Амстэрдама, на працягу якога ён стаў самым заможным горадам у свецеE. Haverkamp-Bergmann, Rembrandt; The Night Watch (New Jersey: Princeton University Press, 1982), ст. 57 . Судны адплывалі з Амстэрдама ў Балтыйскае мора, Паўночную Амерыку і Афрыку, а таксама ў сучасную Інданезію, Індыю, Шры-Ланку і Бразілію, якія лічыліся аднымі з галоўных рэгіёнаў гандлёвай сеткі. Амстэрдамскія купцы мелі важкі адсотак у абедзвюх гандлёвых кампаніях: Нідэрландскай Ост-Індскай і Нідэрландскай Вест-Індскай. Гэтыя кампаніі набылі значныя заморскія ўладанні, якія пазней сталі нідэрландскімі калоніямі. Амстэрдам быў самым важным цэнтрам Еўропы па адгрузцы тавараў і быў вядучым фінансавым цэнтрам свету. У 1602 годзе ў Амстэрдаме кампаніяй Галандскай Ост-Індыі быў адкрыты офіс, які стаў першай фондавай біржай у свеце па гандлі ўласных акцыйThe oldest share .
Амстэрдам страціў больш за 10 % свайго насельніцтва ад чумы ў 1623—1625, а затым у 1635—1636, 1655 і 1664 гадах. Тым не менш, насельніцтва Амстэрдама пастаянна расло ў XVII стагоддзі, дзякуючы вялікаму прытоку іміграцыі і павялічылася з 50 тыс. да 200 тыс.Geography, climate, population, economy, society . J.P.Sommerville
Росквіт Амстэрдама змяніўся заняпадам у XVIII і пачатку XIX стагоддзяў. Войны Галандскай рэспублікі супраць Англіі і Францыі зрабілі сваю справу. У час напалеонаўскіх войнаў, значэнне Амстэрдама дасягнула сваёй ніжняй кропкі, а Галандыя ўвайшла ў склад Французскай імперыі, але пазнейшае стварэнне Злучанага Каралеўства Нідэрланды ў 1815 годзе стала паваротнай кропкай у справе незалежнасці горада і рэгіёна.
Канец XIX стагоддзя часам называюць другім залатым векам Амстэрдама«Amsterdam through the ages -A medieval village becomes a global city» . Новыя музеі, вакзал і Канцэртгебау былі пабудаваныя менавіта ў гэтыя часы. Акрамя таго горад заглынула прамысловая рэвалюцыя. У гэтыя часы быў пабудаваны Амстэрдам-Рэйнскі канал, які даў магчымасць злучыць Амстэрдам напрамую з Рэйнам, таксама быў пабудаваны і канал, які злучаў горад з Паўночным морам. Абодва праекты значна палепшылі гандаль з астатняй Еўропай і светам. У 1906 годзе Джозэф Конрад даў кароткае апісанне Амстэрдама як марскога курорта. Неўзабаве перад Першай сусветнай вайной горад пачаў пашырацца, дзякуючы будаўніцтву новых прыгарадаў. Нягледзячы на тое, што Нідэрланды захоўвалі нэйтралітэт у гэтай вайне, Амстэрдам пакутаваў з-за недахопу харчавання і мазуту. Недахоп выклікаў масавыя бунты, у якіх некалькі чалавек былі забітыя, яны атрымалі назву «Бульбяных бунтаў». Людзі рабавалі крамы і склады дзеля атрымання прадуктаў харчавання«Aardappeloproer — Legermuseum» .
Германія ўварвалася ў Нідэрланды 10 мая 1940 года і ўзяла пад свой кантроль краіну. Некаторыя грамадзяне Амстэрдама хавалі яўрэяў, тым самым падвяргаючы сябе і сваі сем'і высокай рызыцы адпраўлення за краты альбо ў канцэнтрацыйныя лагеры, у якія было дэпартавана больш за 100 тысяч галандскіх яўрэяў. У канцы Другой сусветнай вайны сувязь з астатняй часткай краіны была страчана, з-за чаго ў горадзе пачаўся голад. Многія грамадзяне з'ехалі ў вёску, астанія харчаваліся сабакамі, катамі, цукровымі буракамі і цыбулінамі цюльпанаў, каб застацца ў жывых«Kou en strijd in een barre winter» . NOS. . Большасць дрэў у Амстэрдаме была высечана на паліва.
Многія новыя прыгарады, як то Осдарп, Слётэваарт, Слётэрмеер і Геузенвелд, былі пабудаваны ў гады пасля Другой сусветнай вайны«Stadsdeel Slotervaart — Geschiedenis» . Municipality Amsterdam. . Гэтыя прыгарады змяшчаюць шмат грамадскіх паркаў і маюць шырокія і адкрытыя прасторы. З-за вайны і іншых інцыдэнтаў XX стагоддзя, амаль увесь цэнтр горада прыйшоў у непрыдатнасць. Многія палітыкі і іншыя ўплывовыя асобы выказвалі планы перабудовы большай часткі горада. Таксама існаваў рост попыту на офісныя будынкі і будаўніцтва новых аўтамабільным дарог«Stadsherstel Missie/Historie». Stadsherstelamsterdam.nl/. Амстэрдамскі метрапалітэн быў адкрыты ў 1977 годзе.
Геаграфія Амстэрдам размешчаны на паўночным захадзе Нідэрландаў. Рака Амстэл, працякаючы праз цэнтр горада, утварае сетку каналаў і праток, акрамя гэтага, асобным каналам горад злучаны з Паўночным морам, пры гэтым знаходзячыся на вышыні 2 метраў ніжэй за ўзровень мора. Тэрытарыяльна Амстэрдам знаходзіцца блізка да правінцый Утрэхт і Флеваланд. Амстэрдам — высока ўрбанізаваны горад. Шчыльнасць насельніцтва 4457 чалавек на квадратны кіламетр. Паркі складаюць 12 % плошчы горада. Моцная ўрбанізацыя практычна знішчыла натуральны ландшафт горада.
Плошча горада — 219,07 км² (54,1 км² вады).
Клімат Амстэрдам мае марскі клімат, дзякуючы блізкасці да Паўночнага мора на захадзе, з перавагай заходніх вятроў. Зіма досыць мяккая, марозы ў асноўным адбываюцца ў час усходніх альбо паўночна-ўсходніх вятроў збоку еўрапейскага мацерыка. З-за таго, што Амстэрдам акружаны з трох бакоў буйнымі вадаёмамі, а таксама з-за гарадскога цеплавога эфекту, тэмпература начамі рэдка апускаецца ніжэй за —5 °C, але часам тэмпература можа дасягаць і —12 °C у Хільверсуме, які знаходзіцца ў 25 км на поўдзень ад Амстэрдама. Лета ўмерана цёплае, але зрэдку гарачае. Дні з ападкамі — звычайная з'ява, у сярэднім у год назіраецца 186 такіх дзён. Сярэднегадавая колькасць ападкаў для Амстэрдама складае 833 міліметраўNieuwe normaal 1981—2010. Meteo Consult . Большая частка ападкаў выпадае ў выглядзе дажджу альбо кароткачасовых ліўняў. Воблачныя і вільготныя дні з'яўляюцца звычайнымі ў халаднейшыя месяцы з кастрычніка па сакавік.
Сцяг і герб
Тры крыжы Святога Андрэя пазначаюць тры вартасці горада: мужнасць, цвёрдасць і літасць. Народная традыцыя таксама звязвае гэтыя тры крыжы з трыма пагрозамі гэтаму гораду: вадой, агнём і эпідэміяй.
Герб Амстэрдама складаецца з трох крыжоў Святога Андрэя (хоць заступнікам горада лічыцца Святы Мікалай, таксама гэтыя крыжы з'яўляюцца састаўной часткай сцяга). Таксама на гербе прысутнічае Аўстрыйская імператарская карона. У 1489 годзе Максіміліян I у знак удзячнасці за заслугі і займы дараваў права Амстэрдаму ўпрыгожыць свой герб каралеўскай каронай, у 1508 годзе пасля каранацыі Максіміліяна I імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі яна была заменена на імператарскую. У XVII стагоддзі яна была ізноў заменена на карону Рудольфа II. Львы з'явіліся на гербе ў XVI стагоддзі, калі Нідэрланды былі рэспублікай.
Эканоміка
Амстэрдам з'яўляецца фінансавай і дзелавой сталіцай НідэрландаўAmsterdam — Economische Zaken . ez.amsterdam.nl . Горад у цяперашні час з'яўляецца адным з цэнтраў міжнароднага бізнесу. У Еўропе па гэтаму паказчыку Амстэрдам займае пятае месца, прайграючы толькі Лондану, Парыжу, Франкфурту і БарселонеEuropean Cities Monitor 2007. . Многія буйныя карпарацыі і банкі маюць свае штаб-кватэры ў Амстэрдаме, у тым ліку Каралеўскі банк Шатландыі, Akzo Nobel, Heineken International, ING Group, Ahold, TomTom, Delta Lloyd Group і Philips. Штаб-кватэра кампаніі KPMG International знаходзіцца ў суседнім Амстэлвіне, дзе многія кампаніі размяшчаюцца з-за таго, што навакольныя супольнасці дазваляюць мець поўную ўласнасць на зямлю, у адрозненне ад сістэмы арэнды зямлі ў Амстэрдаме.
Нягледзячы на тое, што шматлікія невялікія офісы па-ранейшаму знаходзіцца ў старым горадзе на каналах, кампаніі ўсё часцей перамяшчаюцца за межы цэнтра горада. Дзякуючы гэтаму паўднёвы раён Зёйдас стаў новым фінансавым і юрыдычным цэнтрам горадаZuidas. . Пяць найбуйнейшых юрыдычных фірм Нідэрландаў, вялікая колькасць галандскіх філіялаў буйных кансалтынгавых фірм, як то Boston Consulting Group і Accenture, а таксама Амстэрдамскі міжнародны гандлёвы цэнтр размешчаны ў Зёйдасе.
Акрамя таго існуюць яшчэ тры іншыя драбнейшыя фінансавыя раёны ў Амстэрдаме. Першы з іх знаходзіцца ў наваколлях чыгуначнага вакзала Слётэрдайка, дзе некалькі газет, як то De Telegraaf, маюць свае офісы. Тут жа знаходзяцца муніцыпальная грамадская транспартная кампанія «Gemeentelijk Vervoersbedrijf» і галандскі падатковы орган «Belastingdienst». Другі фінансавы раён знаходзіцца ў наваколлях Амстэрдам Арэны. Трэці ў наваколлях чыгуначнага вакзала Амстэл. Самы высокі будынак Амстэрдама, Вежа Рэмбранта, у якой знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі Philips, таксама знаходзіцца ў гэтым раёнеRembrandt Tower . emporis.com Philips .
Амстэрдамская фондавая біржа (AEX), якая ў цяперашні час уваходзіць у склад Euronext, з'яўляецца найстарэйшай фондавай біржай у свеце і адной з найбуйнейшых у Еўропе. Яна размешчана побач з плошчай Дам у самым цэнтры горада.
Транспарт
Грамадскі транспарт