Падве́тка (, ; раней таксама Ветка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 21 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 251 км ад Гомелю, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў казённым маёнтку Нястанавічы. На 1909 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 23 жыхары. 13 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць 2011 год — 4 двары, 7 жыхароў.

Дынаміка 1857 год — 2 двары, 18 жыхароў. 1897 год — 6 двароў, 47 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 10 двароў, 71 жыхар. 1916 год — 78 жыхароў. 1940 год — 26 двароў, 97 жыхароў. 1959 год — 108 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 11 двароў, 22 жыхары. 2004 год — 9 двароў, 13 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна