Ра́стаў (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 20 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 223 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Пціч.
Экалогія і прырода На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з 3 кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных просталінейнай вуліцай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, жывёлагадоўчая ферма. Крама.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Па дадзеных на 1897 год вёска Растаў таксама вядомая як Адальфін. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны воін». Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 9 двароў і забілі 47 жыхароў. У магіле ахвяр фашызму, у цэнтры вёскі, пахаваны расстраляныя карнікамі ў красавіку 1942 года 4 партызанскія сям'і (14 жыхароў); у 1970 годзе ўстаноўлена стэла. 25 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны суседні пасёлак Багданаў.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 58 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 11 двароў, 73 жыхара (паводле перапісу). 1940 год — 33 двары, 166 жыхароў. 1959 год — 106 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 56 двароў, 107 жыхароў. 2004 год — 41 двор, 82 жыхары.
Вядомыя ўраджэнцы Леанід Ніканоравіч Дробаў — беларускі мастак і мастацтвазнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Віктар Уладзіміравіч Шчэцька (нар. 1955) — беларускі палітык.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі