Бінга ва Мутарыка (, , Тыёла, Ньясаленд — , Лілонгвэ) — прэзідэнт Малаві з 24 мая 2004 да смерці.

Біяграфія Скончыў універсітэт Дэлі. З 1978 працаваў у ААН, стаў пазней Дырэктарам па працы і эканамічнаму развіццю Афрыкі. З 1991 — генеральны сакратар КОМЕСА. Адной з прычын працы Мутарыка на міжнароднай арэне была яго апазіцыйнасць да рэжыму Хастынгса Камузу Банды, першага і пажыццёвага на той момант прэзідэнта Малаві.

Прэзідэнцтва Бінгу ва Мутарыка ўзначаліў Малаві ў 2004 годзе, у 2009 годзе яго пераабралі на другі тэрмін.

За час свайго прэзідэнцтва Бінгу ва Мутарыка правёў шэраг рэформаў у сельскагаспадарчым сектары, даючы мясцовым фермерам дзяржаўныя субсідыі, што спрыяла росту эканомікі Малаві.

Аднак у апошнія гады яго кіравання эканоміка краіны пачала стагнаваць на фоне дэфіцыту бензіну і замежнай валюты пры высокім узроўні беспрацоўя, што вылілася ў маштабныя антыўрадавыя дэманстрацыі.Президент Малави умер после сердечного приступа.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэзідэнты Малаві