Трыр () — горад у Германіі, на захадзе зямлі Рэйнланд-Пфальц, «Паўночны Рым». Размешчаны на берагах ракі Мозель, непадалёк ад Люксембурга. Найстарэйшы горад краіны, заснаваны ў 16 годзе да н.э. рымскім імператарам Актавіянам Аўгустам побач са свяцілішчам племя трэвераў, адкуль і пайшла назва горада — «Аўгуста Треверарум» ().

Гісторыя Першае паселішча тут было заснавана рымскім імператарам Аўгустам у 16 да н.э. як ваенны лагер на тэрыторыі гальскага племя трэвераў і таму называлася Аўгуста Трэвераў. Неўзабаве калонія ператварылася ў важны гандлёвы цэнтр. Свайго росквіту Трыр дасягае ў II стагоддзі. Быў галоўным населеным пунктам рымскай правінцыі Галія Белгіка, потым усёй прэфектуры Галія. Перажыўшы першы напад алеманаў, Трыр паступова ператвараецца ў імператарскую рэзідэнцыю, званую «Паўночны Рым». Заваяванне Трыра франкамі каля 475 года стала адным з сведчанняў заходу рымскай імперыі.

3 ІХ ст. цэнтр архібіскупства. Паміж 1160 і 1190 атрымаў гарадское права. У XV ст. вольны імперскі горад, У 1473—1797 гг. тут існаваў універсітэт. 3 1794 уладанне Францыі, галоўны горад (да 1814) французскага дэпартамента Саар. У 1815 годзе далучаны да Прусіі (Германія). У Другую сусветную вайну значна разбураны. Пасля вайны ў складзе французскай зоны акупацыі Германіі, з 1949 года ў ФРГ.

Насельніцтва

Гаспадарка Прамысловасць: металаапрацоўчая, электратэхнічная, тэкстыльная, абутковая. Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства.

Транспарт Вузел чыгунак і аўтадарог.

Навука, адукацыя, культура Дзейнічае Трырскі ўніверсітэт. Музеі: зямлі Рэйнланд, Епіскапскі.

Славутасці Архітэктурныя помнікі: Амфітэатр (каля 100) імператарскія тэрмы (каля 300) гарадскія вароты (пач. IV ст., уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны) базіліка Канстанціна (1-я пал. IV ст.) сабор (IV—XVIII ст.) дамы «Франкентурм» (XI ст.) і «Драйкёнігенгаўз» (пач. XIII ст.) (каля 1250) Палац курфюрста рэнесансавыя і барочныя будынкі.

Вядомыя асобы Карл Маркс

Гарады-пабрацімы Глостэр, Англія, Вялікабрытанія Пула, Харватыя Форт-Уэрт, Тэхас, ЗША Асколі-Пічэна, Італія Мец, Францыя Веймар, Германія Нагаока, Японія Хертагенбас, Нідэрланды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Рэйнланд-Пфальца