Чарня́ўка (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне За 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 252 км ад Гомеля, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На поўначы і ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода На захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як хутар у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 27 жыхароў. 7 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 13 двароў, 21 жыхар.

Дынаміка 1897 год — 9 двароў, 31 жыхар (паводле перапісу). 1925 год — 23 двары. 1940 год — 21 двор, 81 жыхар. 1959 год — 93 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 20 двароў, 31 жыхар. 2004 год — 18 двароў, 29 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна