Банджул () — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на востраве Банджул, у вусці ракі Гамбія пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як ваеннае ўмацаванне і цэнтр гандлю рабамі. Першапачаткова быў названы Батэрстам () у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калоній Генры Батэрста. 18 лютага 1965 года горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была заменена на сучасную, якая азначае «бамбук».

22 ліпеня 1994 года ў Банджуле адбыўся дзяржаўны пераварот, у гонар якога была пабудавана трыумфальная арка 22, як вароты ў сталіцу. У наш час у ёй размешчаны тэкстыльны музей.

У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які з’яўляўся аварыйным портам для амерыканскіх Спейс Шатлаў.

Клімат

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Гамбіі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1816 годзе