Павел Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (1593—1623), падканцлер літоўскі (з 1623).
Біяграфія
Сын Багдана Сапегі, брат Мікалая. Вучыўся ў Віленскай акадэміі.
У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага літоўскага. У 1600 здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў Папа Рымскі Клімент VIII.
Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611 гадоў. У час аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.
14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера літоўскага. Быў прыхільнікам зніжэння вартасці талераў і дукатаў у мэтах спынення іх вывазу за мяжу.
Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай смерці, браў удзел у таемных нарадах Сената пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (2—5 мая 1632), а таксама ў каранаванні Уладзіслава Вазы ў лютым 1633.
Сям’я
Быў жанаты чатыры разы. Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Веселен (у 1602), з якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крысціну. Дзве з іх сталі манахінямі: Еўдакія (Кацярына) базыльянскага ордэна і Тэафіла капуцынскага ордэна, а Крысціна выйшла замуж за падстолія літоўскага Mirosław Nagielski "Paweł Stefan Sapieha hasło [w] w PSB tom XXXV wyd. 1994 str. 138, але памёрла маладой, не пакінуўшы нашчадстваПавел Стефан Сапега в дымке истории .
Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касцёле францысканцаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагілле для яго і трох жонак S. 178.
Літаратура
Спасылкі
Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Павел Стэфан Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Канюшыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Старосты гомельскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Гальшанах