Жан дэ Лафантэн (фр. Jean de La Fontaine; , Шато-Цьеры — , Парыж) — знакаміты французскі байкапісец.
Творчасць
Раннія творы Першы апублікаваны твор Лафантэна — камедыя «Еўнух» (Eunuque, 1654), якая ўяўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачынення Тэрэнцыя. У 1658 г. Лафантэн паднёс свайму заступніку Фуке паэму «Адоніс» (Adonis), напісаную пад уплывам Авідыя, Вергілія і, магчыма, Марына. Стаўшы часова «афіцыйным» паэтам Фуке, Лафантэн узяўся за апісанне палаца ў Па-ле-Віконт, які належаў Фуке. З прычыны тако, што прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Лафантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў (Songe de Vaux). Аднак з-за апалы Фуке праца над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе (l'Ode au Roi), а таксама ў «Элегіі да німфаў Во» (L'elégie aux nymphes de Vaux). Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбера і караля.
Катэгорыя:Байкапісцы Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты