Звяры (Theria) — падклас сысуноў, які аб'ядноўвае ўсіх сучасных жывародзячых сысуноў, якія нараджаюць без адкладання яек, як плацэнтарных, так і сумчатых. Звярамі з'яўляюцца амаль усе сучасныя сысуны, падкласу звяроў сярод сысуноў супрацьпастаўлены падклас яканосных першазвяроў.

Класіфікацыя Інфраклас Сумчатыя, або Ніжэйшыя звяры (Metatheria ці Marsupialia) Надатрад Ameridelphia (амерыканскія) Атрад Апосумы (Didelphimorphia) Атрад Paucituberculata Надатрад Australidelphia (аўстралійскія) Атрад Microbiotheria Атрад Notoryctemorphia Атрад Драпежныя сумчатыя (Dasyuromorphia) Атрад Peramelemorphia Атрад Двухразцовыя (Diprotodontia) Інфраклас Плацэнтарныя, або Вышэйшыя звяры (Placentalia, або Eutheria) Атрад Трубказубыя (Tubulidentata) Атрад Непаўназубыя (Edentata) Атрад Скакунчыкі (Macroscelidea) Атрад Даманы (Hyracoidea) Атрад Хобатныя (Proboscidea) Атрад Сірэны (Sirenia) Атрад Непарнакапытныя (Perissodactyla) Атрад Парнакапытныя (Artiodactyla) Атрад Кітападобныя (Cetacea) Атрад Мазоленогія (Tylopoda) Атрад Насякомаедныя (Insectivora) Атрад Рукакрылыя (Chiroptera) Атрад Пангаліны (Pholidota) Атрад Драпежныя (Carnivora) Атрад Грызуны (Rodentia) Атрад Зайцападобныя (Lagomorpha) Атрад Шэрстакрылы (Dermoptera) Атрад Прыматы (Primates)

Катэгорыя:Млекакормячыя