Сіднейскі оперны тэатр () — адзін з найбольш вядомых і лёгка пазнавальных будынкаў свету, які з'яўляецца сімвалам найбуйнейшага горада Аўстраліі, Сіднея, і адной з галоўных славутасцяў Аўстраліі - ветразепадобныя абалонкі, якія ўтвараюць дах, робяць будынак непадобным да іншых у свеце. Оперны тэатр прызнаны адным з выбітных збудаванняў сучаснай архітэктуры ў свеце і з 1973 года з'яўляецца нараўне з мостам Харбар-Брыдж візітнай карткай Сіднея.

Сіднейскі Оперны Тэатр быў адкрыты 20 кастрычніка 1973 каралевай Англіі Лізаветай II. Будынак займае плошчу ў 2,2 гектара.

Спасылкі

Ключавая ідэя абалонкі Сіднейскага Дому оперы Афіцыйны сайт Сіднейскага опернага тэатра

Катэгорыя:Архітэктура Аўстраліі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сіднея Катэгорыя:Культура Сіднея Катэгорыя:Славутасці Сіднея Катэгорыя:Оперныя тэатры Аўстраліі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аўстраліі Катэгорыя:З’явіліся ў 1973 годзе Катэгорыя:Культурны канон Даніі Катэгорыя:1973 год у Аўстраліі