Міхаіл Мікалаевіч Чыгір (, пас. Брацкі, , Мінская вобласць) — другі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 1994—18 лістапада 1996), сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, палітвязень Беларусі, вязень сумлення паводле Amnesty Internationalhttp://www.hrights.ru/text/belorus/b12/Chapter20.htm Михаил Чигирь — Узник совести.
Біяграфія Вучыўся ў Капыльскай сярэдняй школе № 1. Гуляў за зборную школы ў баскетбол. Любіў матэматыку, фізіку. Удзельнічаў у прадметных алімпіядах.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт народнай гаспадаркі (1970), спецфакультэт па міжнародных эканамічных адносінах пры маскоўскім інстытуце (1982).
З 1970 па 1971 М. Чыгір працаваў эканамістам у Салігорскім аддзяленні Дзяржбанка СССР, у 1971—1972 — начальнікам крэдытнага аддзялення Бярэзінскага аддзялення Дзяржбанка.
Служба ў войску (1972—1973). Служыў у Івана-Франкоўску, у ваенна-паветраных войсках. Быў у штабе пісарам.
Пасля звальнення ў запас атрымаў прапанову працаваць у Клецкім аддзяленні банка.
У 1983 г. сям’я Чыгіроў пераехала ў Мінск. Спачатку працаваў у Маскоўскім аддзяленні дзяржбанка, потым запрасілі ў абкам партыі. Праз год перайшоў у ЦК КПБ, дзе ў эканамічным аддзеле прапрацаваў чатыры гады інструктарам. У 1986 г. сам папрасіўся кіраўніком Мінскай гарадской канторы дзяржбанка.
У 1988 г. стаў першым намеснікам старшыні кіравання «Аграпрамбанка».
У 1989 г. быў на стажыроўцы ў «Дойчэ Банку». Стаў першым намеснікам старшыні кіравання «Аграпрамбанка».
У 1991 г. стаў старшынём праўлення «Белаграпрамбанка».
На пасадзе прэм’ер-міністра У ліпені 1994 г., пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, Міхаіл Чыгір стаў першым прэм’ер-міністрам у прэзідэнцкай рэспубліцы. У 1995 г. прадстаўляў Беларусь на сусветным эканамічным форуме ў Давосе.https://www.svaboda.org/a/28239808.html Адкрыўся эканамічны форум у Давосе, на які афіцыйную Беларусь не запрашаюць 22 гады Працаваў на гэтай пасадзе да лістапада 1996 г.
У лістападзе 1996 г. гучна пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць абвешчанага рэферэндуму. У гэты ж час, пратэстуючы супраць рэферэндуму, які прадугледжваў змену Канстытуцыі і падаўжэнне паўнамоцтваў прэзідэнта, у адстаўку пайшлі міністр працы Аляксандр Сасноў і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў.
Праз некаторы час пасля адстаўкі з’ехаў у Маскву. У 1998—1999 гг. працаваў кіраўніком расійскага прадстаўніцтва еўрапейскага канцэрна «GЕА».
Прэзідэнцкія выбары 1999 года і палітычны пераслед Вярнуўся ў Мінск пасля таго, як апазіцыйная да прэзідэнта частка Вярхоўнага Савета ініцыявала альтэрнатыўныя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (абвешчаныя на май 1999 г.). Вылучыўся кандыдатам на гэту пасаду, спадзяючыся такім шляхам вярнуць краіну на дэмакратычны шлях развіцця. Гэтым выклікаў рэпрэсіі з боку ўладаў супраць сябе і членаў сям’і.
Напярэдадні выбарчай кампаніі ў Варшаве адбылася сустрэча мяркуемых кандыдатаў у прэзідэнты М. Чыгіра і З. Пазняка, а таксама старшыні ЦВК В. Ганчара. Абмяркоўвалася падпісанне закрытага мемарандуму. Былі ўзгодненыя чатыры пункты мемарандуму. Абраны ў выніку альтэрнатыўных выбараў прэзідэнт абавязаўся: абмежаваць прэзідэнцкія паўнамоцтвы, правесці парламенцкія выбары, увесці парпарцыйную сістэму выбараў, захоўваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. З. Пазняк прапанаваў дапоўніць мемарандум яшчэ адным пунктам: спыніць адносіны з імперскай Расіяй. М. Чыгір не пагадзіўся. У выніку мемарандум не быў падпісаны.https://www.svaboda.org/a/24829977.html Навіны 19 траўня 1999 г.
30 сакавіка 1999 г., за дзень перад рэгістрацыяй кандыдатаў у прэзідэнты на альтэрнатыўных выбарах, М. Чыгір быў арыштаваны па абвінавачванні ў «злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі» (арт. 166 КК РБ), перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, халатнасці (абвінавачванне датычыла гадоў яго працы ў банкаўскай сферы і на пасадзе прэм’ер-міністра). Тым не менш, 31 сакавіка 1999 г. Цэнтральная выбарчая камісія пад кіраўніцтвам В. Ганчара зарэгістравала М. Чыгіра і З. Пазняка ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты на альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбарах.https://www.svaboda.org/a/24829715.html Навіны 22 сакавіка 1999 г.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала яго вязнем сумлення.
Знаходзіўся ў мінскім СІЗА-1. Кампанію па выбарах праводзіў выбарчы штаб М. Чыгіра пад кіраўніцтвам былога дэпутата Вярхоўнага Савета, старшыні камісіі ВС па эканамічнай палітыцы Васіля Шлындзікава. У выніку рэпрэсій і перашкод з боку ўлад выбары не адбыліся.https://www.svaboda.org/a/24829983.html Навіны 20 траўня 1999 г.
М. Чыгір адмовіўся пісаць просьбу аб памілаванні на імя прэзідэнта, сваёй віны не прызнаў. У следчым ізалятары М. Чыгіра наведаў кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску Ханс-Георг Вік.
30 лістапада 1999 г., пасля васьмі месяцаў зняволення, М. Чыгіру была змененая мера пакарання пад падпіску аб нявыездзе.
19 мая 2000 Мінскі гарадскі суд, суддзя Аляксандр Васілевіч, прысудзіў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады (адвакатам М. Чыгіра выступала яго жонка — Юлія Чыгір і адвакат Аляксандр Пыльчанка, грамадскімі абаронцамі — прадстаўнікі Беларускага хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла і Праваабарончага цэнтру «Вясна» Барыс Гюнтэр). На адносна «мягкі» прысуд паўплываў грамадска-палітычны дыялог паміж уладамі і дэмакратычнай апазіцыяй, які праходзіў у гэты час пры пасярэдніцтве місіі АБСЕ ў Мінску. Пасля судовага працэсу пасол ЗША ў Беларусі Дэніел Спекхард назваў суд «палітычна матываваным шоу».https://www.svaboda.org/a/24832778.html Навіны 01 чэрвеня 2000 г.
Падчас вынясення прысуду на ганку суда адбыўся інцындэнт паміж жонкай М. Чыгіра Юліяй, якая выконвала адвакацкія абавязкі, і міліцыянерам. Міліцыя не пускала ў будынак суда сыноў М. Чыгіра Аляксея і Аляксандра, сястру М.Чыгіра, журналістаў і людзей, якія прыйшлі падтрымаць былога прэм’ер-міністра. Ю. Чыгір патрабавала іх дапусціць да судовага працэсу. Затым маёр Амельчанка напаў на яе з-за спіны, траўмаваў ёй руку, пра што сведчыла медычная даведка і фотаматэрыялы, на якіх быў зафіксаваны вялікі сіняк на руцэ Ю. Чыгір. Абараняючыся, Ю. Чыгір ўкусіла міліцыянта за вуха. Яна напісала заяву ў пракуратуру ў якасці пацярпелай, аднак пракуратура Фрунзенскага раёна г. Мінска ўзбудзіла крымінальную справу супраць Ю. Чыгір за нанясенне траўмы міліцыянеру.
20 кастрычніка 2000 г. Ю. Чыгір была асуджаная на два гады ўмоўна.
5 снежня 2000 г. Вярхоўны суд адмяніў рашэнне мінскага гарадскога суда адносна М. Чыгіра і адправіў матэрыялы на дарасследаванне.
Старшыня суда Міхаіл Кашко абгрунтаваў адмену прысуду немагчымасцю на падставе сабраных следчымі доказаў апраўдаць ці прызнаць М. Чыгіра вінаватым.https://www.svaboda.org/a/24834686.html Навіны 05 сьнежня 2000 г.
М. Чыгір быў сябрам Нацыянальнага выканаўчага камітэта, ценявога ўрада дэмакратычнай часткі Вярхоўнага Савета 13-га склікання.https://www.svaboda.org/a/24835374.html «ЦЕНЕВЫ ЎРАД» У ЦЕНІ?
М. Чыгір прымаў удзел у парламенцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў Народнага сходу (кастрычнік 2000 г.) і ў сваёй акрузе прайграў Наталлі Машэравай.
У 2001 г. прыняў удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта. Выбыў з перадвыбарнай гонкі пасля таго, як не набраў неабходнай колькасці подпісаў выбаршчыкаў і не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, падтрымліваў адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл У. Ганчарыка.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў праследаванню падверглася таксама сям’я М. Чыгіра. У жніўні 2000 г., асцерагаючыся рэпрэсій, быў вымушаны з’ехаць у Германію старэйшы сын М. Чыгіра Аляксей.https://ex-press.by/rubrics/obshhestvo/2011/03/11/yuliya-chigir-sidet-i-ne-vysovyvatsya-eto-ne-nash-metod Юлия Чигирь: «Сидеть и не высовываться — это не наш метод…»
10 лютага 2001 г. быў арыштаваны Аляксандр Чыгір, сын М. Чыгіра. Ён быў збіты пры затрыманні, абвінавачаны ў крадзяжы аўтамабіляў. 06 сакавіка 2002 г. А. Чыгір быў асуджаны на сем гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.https://www.svaboda.org/a/24872886.html АЛЯКСАНДРА ЧЫГІРА ЗАСУДЗІЛІ НА 7 ГАДОЎ
Тры гады знаходзіўся ў СІЗА № 1 у Мінску. У 2004 г. адбыўся паўторны суд над А. Чыгіром, у выніку тэрмін быў скарочаны да чатырох гадоў зняволення. Год з тэрміну прысуду быў скасаваны ў выніку амністыі і ў красавіку 2004 г. А. Чыгір быў выпушчаны на волю ў зале суда. Неўзабаве А. Чыгір з’ехаў у Маскву.https://www.svaboda.org/a/24873466.html ЧЫГІР І ЯГОНАЯ МАЦІ-АДВАКАТ ЗЬБІРАЮЦЦА АБСКАРДЖВАЦЬ ВЫНЕСЕНЫ ПРЫСУД
Сям’я М. Чыгіра лічыла гэтую крымінальную справу палітычна матываванай і звязвала праследаванне А. Чыгіра з мяркуемым удзелам М. Чыгіра ў прэзідэнцкіх выбарах. Як сказаў М. Чыгір: «помсцілі мне праз майго сына». Падчас следства невядомымі быў збіты адвакат А. Чыгіра Аляксандр Пыльчанка.https://www.svaboda.org/a/27403163.html Дзеці беларускіх чыноўнікаў і крымінал. Каго абвінавачвалі, судзілі ці проста падазравалі
23 ліпеня 2002 г. суд Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя Наталля Варэнік, вынес прысуд М. Чыгіру — тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады, а таксама пазбаўленне на пяць гадоў права займаць вызначаныя пасады, звязаныя з гаспадарча-распарадчай дзейнасцю. М. Чыгіра прызналі вінаватым ва ўтойванні падаткаў і ўхіленні ад падавання падатковых дэкларацый, што прычыніла дзяржаве шкоду ў асабліва буйным памеры. З улікам пені і іншых налічэнняў шкода склала 8 млн. 57 тыс. 355 рублёў. М.Чыгір абавязаны пакрыць нанесеную шкоду. Падчас дзеяння прысуду ён не можа пакідаць месца жыхарства без дазволу органаў МУС. Мера пакарання — падпіска аб нявыездзе — пакінутая ў сіле. Па другім пункце абвінавачвання — службовая халатнасць у сувязі з выплатай авансавага плацяжу на суму звыш 1 млн. долараў ЗША канадскай фірме для будаўніцтва новага будынка «Белаграпрамбанка» — суд палічыў вінаватасць М.Чыгіра даказанай. Аднак у сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці спыніў працэс.
М. Чыгір і далей браў удзел у грамадска-палітычным жыцці краіны.https://www.svaboda.org/a/24873521.html У ГАДАВІНУ ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЗАХАРАНКІ Ў МЕНСКУ ПРАЙШЛА АКЦЫЯ «МЫ ПАМЯТАЕМ»https://www.svaboda.org/a/2275271.html «Ваеннае становішча ў Беларусі?» Канфэрэнцыя ў Варшаве
На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе быў даверанай асобай Яраслава Раманчука.https://www.kp.by/daily/25665.3/826316/ Бывшие белорусские премьеры строят Минск, пишут книги и ищут для страны деньги
Асабістае Жанаты, двое дзяцей, Аляксей і Аляксандр. Два ўнукі — Міхаіл і Станіслаў.
Літаратура Кто есть кто в Республике Беларусь. Мн., 1999. С.274. Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мн.: ООО «Мэджик Бук», 2004. — 284 с. Palitviazni.info — 2013. — С. 70-71; Аляксандр Тамкович. Лёсы. — СПб.: Невский Простор, 2010. — 472 с.,ил. — С. 379—388. — ISBN 978-594-7161-69-4 Аляксандр Тамковіч. Найноўшая гісторыя ў асобах. 2013. С. 31-35. Адзін дзень палітвязьня. 2009. С. 138—147.
Спасылкі https://www.svaboda.org/a/27953031.html http://grodno-best.info/kto-est-kto-v-belarusi/chigir-mihail-nikolaevich-chygir-mihail-mikalaevich-chyhir-mikhail-mikalayevich.html https://www.youtube.com/watch?v=vBN16OOa42M http://regionby.org/2009/07/27/27-iyulya-1990-goda-byla-prinyata-deklaraciya-o-gosudarstvennom-suverenitete-belarusi/ http://www.nv-online.info/by/158/printed/28441/ http://www.sn-plus.com/component/content/article/58-vibori-den-za-dnem/5636---vip--.html http://www.sn-plus.com/economics/4093-2011-06-05-17-56-26.html https://news.tut.by/society/350105.html https://www.svaboda.org/a/1117286.html
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі