Дубро́ўнае (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Геаграфія

За 11 км на захад ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Побач аўтадарога Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў інвентары Хойніцкага маёнтка 1721 года, калі добры вярталіся ад ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча сыну нябожчыка князя Дамініка Шуйскага Мікалаю. Тады на хутары Астраглядаўскага ключа жылі Даніла, Кандрат і Сымон Тарары, ад прозвішча якіх ён і атрымаў назву Тарарын. Усе разам, акрамя дзякла, яны плацілі 10 злотых чыншу і яшчэ  — 2 бельцы мёдуНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 127. Тарыф падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства на 1734 год засведчыў прыналежнасць Тарарына да маёнтка Хойнікі князя Ігнацыя, сына Дамініка, ШуйскагаТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286. У тарыфе 1754 года хутар згаданы ўжо пад сваёй сённяшняй назвай Дуброўнае. З яго 7 двароў (×6 — каля 42 жыхароў) «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 1 злоты і паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 4 злотыя і 6 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192.

У 1768 годзе, згодна з адпаведным інвентаром, складзены рэестр пабору Астраглядаўскага ключа. З гаспадароў хутара Tararynski alias Dombrowne Сцяпана і Івана Тарараў, Ярмолы, Міхала, Івана, Васіля, Яўсея Данчанкаў, Савы Карповіча збіралася, акрамя дзякла, 42 злотых чыншу, 17 квартаў мёдуНГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 134, 136.

Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дуброўнае — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. У крыніцы, заснаванай на звестках расійскай рэвізіі 1795 года, сказана што хутар Дуброўна, сяло Астраглядавічы, вёскі Плоскае, Вязок, Бардакі належалі шамбяляну Яну ЯстржэмбскамуПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71.

Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дуброўнае ў складзе Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.

Насельніцтва

1897 год — 49 двароў, 316 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 60 двароў, 402 жыхара. 1959 год — 518 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 17 двароў, 29 жыхароў. 2021 год — 3 жыхары.

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна