Гудзонаў заліў (, ) — частка Паўночнага Ледавітага акіяна, якая прымыкае таксама да Атлантычнага акіяна.

Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадскіх правінцый Квебек, Антарыа, Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Заліў на паўночным усходзе аддзелены ад мора Бафіна востравам Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лабрадор Гудзонавым пралівам, з Паўночным Ледавітым акіянам — водамі заліва Фокс. Плошча акваторыі − 1 230 000 км². Глыбіня да 258 м. З кастрычніка па ліпень пакрыты лёдам.

У Гудзонаў заліў упадае рака Северн.

Гл. таксама Генры Гудзон

Літаратура

Спасылкі Atlas of Canada, online version.