Стаўбцо́ўскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1921—1940 гадах у Навагрудскім ваяводстве Польшчы, у 1939—1940 гадах — у БССР. Цэнтр — мястэчка Стоўбцы. Утвораны ў канцы 1920 года на частцы тэрыторыі былога Мінскага павета, акупіраванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмін: Засульскую, Заслаўскую, Івянецкую, Пяршайскую, Ракаўскую, Свержанскую, Стаўбцоўскую.

З 4 лютага 1921 года ў Навагрудскім ваяводстве. У 1923 годзе ўключаў 8 гмін: Валмянскую, Засульскую, Івянецкую, Навасвержанскую, Пяршайскую, Ракаўскую, Рубяжэвіцкую, Стаўбцоўскую.

13 студзеня 1926 года Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўбцоўскага павета далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 мая 1930 года Налібоцкая гміна з суседніх паветаў.

У верасні 1939 года павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 года — у БССР, з 4 снежня — ў Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўбцоўскім раёнамі.

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Навагрудскага ваяводства Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе