Круг-РудкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 93). — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

З 7 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя. У 1920-я гады павялічылася за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У канцы 1930-х гадоў вёскі Круг і Рудка аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёску Круг-Рудка. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (33 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., пасля — у складзе Спярыжскага сельсавета. У 2005 годзе вёска выключана з даных уліку населеных пунктаў.

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Насельніцтва 1930 год — у вёсцы Круг — 23 гаспадаркі, 134 жыхары, у вёсцы Рудка — 11 гаспадарак, 72 жыхары. 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (33 сям’і) пераселены.

Вядомыя асобы Міхаіл Дзмітрыевіч Мартыненка (нар. 1937) — беларускі матэматык.

Крыніцы

Літаратура