Більбаа (; ) — горад на поўначы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў, з’яўляючыся самым населеным горадам супольнасці. У Більбаа (як і ва ўсёй Краіне Баскаў) дзве афіцыйныя мовы — іспанская і баскская.

Гісторыя Рэшткі старажытнага паселішча, якія былі выяўлены на вяршыні гары Мальмасін, датуюцца прыкладна III ці II стагоддзем да нашай эрыAsociación de Periodistas de Vizcaya. "Crónica de siete siglos" . Bilbao 700. p. 24.. На месцы сучаснага горада існавала старажытнае паселішча, якое было згада яшчэ Плініем Старэйшым і Пталамеем.

Горадам Більбаа стаў 15 чэрвеня 1300 года калі герцаг Біскаі Дыега Лопес V дэ Ара праз муніцыпальны статус заснаваў тут горад. Пазней 4 студзеня 1301 года гэта рашэнне было падтрымана каралём Кастыліі і Леона Фердынандам IV.

21 чэрвеня 1511 года каралева Хуана I Вар’ятка дала загад стварыць у Більбаа консульства. Гэтая ўстанова стала самым уплывовым інстытутам гораду на працягу стагоддзяў. Пад кантролем консульства быў порт Більбаа, які стаў адным з найбольш важных у Іспаніі. У 1602 годзе Більбаа стаў сталіцай Біскаі, якая раней знаходзілася ў Бермеа"Un día perfecto en Bermeo y Gernika" . Bilbaoport.es..

У канцы XVII стагоддзя Більбаа пераадолеў эканамічны крызіс, які ў гэты час быў у Іспаніі, дзякуючы гандлю жалезнай руды, пастаўкі якой адбываліся з мясцовага порту ў Англію і Нідэрланды. У XVIII стагоддзі горад працягваў квітнець і амаль вычарпаў свае невялікія прасторы. Краіна Баскаў была адным з галоўных месцаў бітв Карлісцкіх войнаў і карлісты вельмі жадалі заваяваць горад, які з’яўляўся эканамічным бастыёнам лібералаў. Горад быў абложаны тры разы паміж 1835 і 1874 гадамі, але ўсе яны апынуліся беспаспяховымі.

Геаграфія Більбаа размешчаны каля 14 кіламетраў на поўдзень ад Біскайскага заліва, у вусце ракі Нерв’ён, яго прыгарады выходзяць да ўзбярэжжа. Горад акружаны дзвюма маленькімі горнымі хрыбтамі з сярэдняй вышынёй калі 400 метраў.

Клімат

Эканоміка Більбаа з’яўляецца эканамічным цэнтрам краіны Баскаў з часоў консульства, у асноўным дзякуючы гандлю ў кастыльскімі прадуктамі праз гарадскі порт. Банк Більбаа быў заснаваны ў 1857 годзе, Банк Біскаі быў створаны ў 1901 годзе, таксама ў Більбаа. Абедзве фінансавыя арганізацыі аб’ядналіся ў 1988 годзе, стварыўшы, такім чынам, карпарацыю BBV, да якой потым была далучана Архентарыя ў 1999 годзе, пасля чаго карпарацыя на сёння вядома як BBVA.

Спорт Як і ў большасці гарадоў Іспаніі, футбол з’яўляецца самым папулярным відам спорту. На другім месцы знаходзіцца баскетбол. Асноўным футбольны клубам у горадзе з’яўляецца клуб «Атлетык». Ён гуляе на стадыёне «Сан-Мамес», які з’яўляецца найстарэйшым стадыёнам у ІспанііGunther Lades. "Football stadiums of the world — Stadiums in Spain". Fussballtempel.net.. «Атлетык» з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў іспанскай футбольнай лігі, Ла Лігі.

Гарады-пабрацімы Мантэрэй, Мексіка Буэнас-Айрэс, Аргенціна Расарыа, Аргенціна Медэльін, Калумбія Бардо, Францыя Цындаа, Кітай Тбілісі, Грузія Пітсбург, ЗША Сант-Адрыя-дэ-Бесас, Іспанія Ілаіла, Філіпіны Суракарта, Інданезія

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Сабіна Арана, баскскі палітычны дзеяч

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Більбаа на OPENCities Фотаздымкі горада

Катэгорыя:Гарады Краіны Баскаў Катэгорыя:Муніцыпалітэты Біскаі