Багдан Агінскі (? — ) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Ротмістр гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы троцкі (з 1580).

Валодаў маёнткамі Агінты, Кроны (з 1570) і Еўе ў Троцкім ваяводстве. У 1579 атрымаў у спадчыну мястэчка Кармялаў.

Біяграфія

Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Мацвея.

Абіраўся дэпутатам на соймы 1607, 1608 і 1613, маршалак Трыбуналу Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Інфлянцкай вайны.

Староста Віленскага праваслаўнага брацтва. Заснаваў брацкую школу ў ВільніА. П. Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ С. 32., а ў 1611 — друкарню ў Еўі.

У шлюбе з Раінай Валовіч меў 4 сыны і 4 дачкіАнатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭВКЛ С. 202..

Нашчадкі: Дзмітры Агінскі Аляксандр Агінскі (1590—1653) Ян Агінскі (1592—1640) Самуэль Леў Агінскі (1595—1657) Барбара Шэмета Дарата Агінская Ганна Агінская

Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.

Багдан Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Падкаморыя троцкія