Кругларотыя, мешкашчэлепныя (Cyclostomata) — рыбападобныя жывёлы тыпу хордавых. Класіфікацыя кругларотых доўгі час была прадметам навуковых спрэчак, сістэматыка, заснаваная на малекулярных дадзеных, аб'ядноўвае іх у групу бессківічных (Agnatha).
Апісанне Выдзяляюцца 2 класы (ці падкласы): міногі і міксіны. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх і прэсных водах.
Даўжыня да 1 м, маса да 3 кг. Тулава чэрвепадобнае. Шкілет храстковы, сківіцы адсутнічаюць. Рот у выглядзе круглай прысмоктвальнай адтуліны (адсюль назва). У скуры (лускі няма) многа слізевыдзяляльных залоз.
Паўпаразіты і паразіты водных жывёл. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, нападаюць на аслабелых рыб, малюскаў і інш.
Аб'екты промыслу.
Зноскі
Літаратура
Nelson J. S., Grande T. C., Wilson M. V. H. Fishes of the World. — 5th ed. — Hoboken: John Wiley & Sons, 2016. — 752 p. — ISBN 978-1-118-34233-6.