Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў (; нар. 3 мая 1965, Масква) — расійскі прадпрымальнік і кіраўнік, мільярдэр, прэзідэнт прыватнага інвестыцыйнага фонду Група ОНЭКСИМ, генеральны дырэктар ААТ «Полюс Золата», прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі. Сярод асноўных актываў, якія кантралююцца Прохаравым (на снежань 2010 года) — буйныя долі ў сыравінавых кампаніях UC Rusal, «Полюс Золата», «Интергео», энергетычнай кампаніі «Квадро» і інш.

Па стане на пачатак 2009 года — самы багаты чалавек у Расіі, па стане на 2010 год — другое месца, саступае толькі Уладзіміру Лісіну, па версіі часопіса Forbes.

Кар’ера 1989—1992 год — начальнік упраўлення Міжнароднага банка эканамічнага супрацоўніцтва (МБЭС). 1992—1993 год — старшыня праўлення акцыянернага камерцыйнага банка «Міжнародная фінансавая кампанія». 1993—1998 год — старшыня праўлення ОНЭКСИМ Банка. 1998—2000 год — прэзідэнт — старшыня праўлення ОНЭКСИМ Банка. 2000—2001 год — прэзідэнт АКБ «Росбанк». 2001—2007 год — генеральны дырэктар, старшыня праўлення ГМК «Нарыльскі нікель» (з чэрвеня 2001). У красавіку 2007 года пакінуў пасаду Генеральнага дырэктара ГМК «Нарыльскі нікель». Але на верасень 2007-га Прохараў ўсё яшчэ валодаў блакавальным пакетам «Норникеля» (25 %). 2006—2010 год — Старшыня савета дырэктараў ААТ «Полюс Золата». З чэрвеня 2007 года — член назіральнага савета дзяржаўнай кампаніі па нанатэхналогіях «Роснанотех». У маі 2007 года — заснаваў прыватны інвестыцыйны фонд ТАА «Група ОНЭКСИМ», прэзідэнтам якога зараз з’яўляецца. З чэрвеня 2008 года — член Савета дырэктараў ГМК «Нарыльскі нікель». З кастрычніка 2008 г. — прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі (змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Ціханава). З 2010 года — уладальнік кантрольнага пакета баскетбольнага клуба New Jersey Nets лігі NBA. Са снежня 2010 года — генеральны дырэктар ААТ «Полюс Золата».

Спасылкі

Сайт Міхаіла Прохарава Сайт Фонду Міхаіла Прохарава

Катэгорыя:Выпускнікі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы (Расія) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (2012) Катэгорыя:Мільярдэры Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Уладальнікі каманд Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі