Некар () — рака ў Германіі, у федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Працягласць 367 км, плошча басейна 14000 км². Упадае ў Рэйн у раёне Мангейма (адзін з галоўных прытокаў). Узбярэжжа Некара густа заселенае, уздоўж ракі знаходзіцца дзесятак буйных гарадоў.

Бярэ пачатак на схілах Шварцвальда і Швабскага Альба, цячэ пераважна ў вузкай, месцамі каньёнападобнай, даліне; моцна меандруе. Сярэдні расход вады ў вусці 130 м³/сек, максімальны сцёк — у лютым - сакавіку. У суровыя зімы замярзае. Суднаходства да г. Плохінген (203 км), на значным працягу Некар каналізаваны і шлюзаваны. Прытокі: Ягст, Кохер.

Катэгорыя:Рэкі Германіі