Асака Хоста (Carex hostiana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства асаковых, які сустракаецца на балотах і забалочаных лугах, часцей на карбанатных глебах.

Ареал

Скандынавія, Атлантычная, Сярэдняя і Усходняя (частка Прыбалтыкі, Украіны, Пскоўскай і Ленінградскай абласцей Расіі) Еўропа, Міжземнамор'е. Акрамя таго, пашырана і ў паўночна-ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, галоўным чынам, на Лабрадоры і ў прылеглых раёнахFlora Severni Ameriky Карта арэалу. У Беларусі сустракаецца лакальна на ўсходняй мяжэ арэалуАсака Хоста ў Чырвонай кнізе Беларусі .

Апісанне

Мае прамастаячае лісце з вострымі канцамі і гладкім краем, з аднаго боку шэрае, з другога цёмна-зялёнае. Сцяблы рабрыстыя, прамастаячыя, вышынёй 25-40 см, часам да 60 смGRULICH, Vit; REPKA, Radomir. Carex L.. In KUBAT, Karel et. all.. Klic ke kvetene Ceske republiky. Praha : Academia, 2002. s. 801—820. (cesky). Суквецце — колас, плод — арэшакОсока Хоста .

Ахова

Уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Украіны, Ленінградскай вобласці.

Спасылкі Асака Хоста ў Чырвонай кнізе Беларусі Асака Хоста на сайце EOL

Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе