Інсу́льт, апаплексія, мазгавы́ ўда́р (ад — ускокваю) — вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (на працягу некалькіх хвілін, гадзін) з’яўленнем ачаговай і/або агульнамазгавой неўралагічнай сімптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны або прыводзіць да смерці хворага ў больш кароткі прамежак часу з прычыны цэрэбраваскулярнай паталогіі.
Да інсультаў адносяць інфаркт мозгу, кровазліццё ў мозг і субарахнаідальнае кровазліццё, якія маюць этыёпатагенетычныя і клінічныя адрозненні.
З улікам часу рэгрэсіі неўралагічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу 24 гадзін, у адрозненне ад уласна інсульту) і малы інсульт (неўралагічны дэфіцыт рэгрэсуе на працягу трох тыдняў пасля пачатку захворвання).
Прычыны Узнікненню інсульту спрыяе павышаны крывяны ціск, сардэчная недастатковасць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленне, дыябет, ішэмія і сядзячы лад жыцця.
Праявы Немач выяўляецца праз слабасць, страту адчувальнасці (параліч) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэнне зроку, цяжкасць маўлення і разумення простых сказаў, галавакружэнне, страту раўнавагі ў спалучэнні з дваеннем у вачах і аняменнем, галаўны боль, цяжкасці з глытаннем.
Першая дапамога Пры інсульце найбольш важна даставіць чалавека ў спецыялізаваную бальніцу як мага хутчэй, пажадана на працягу першай гадзіны пасля выяўлення сімптомаў. Тэрапеўтычнае акно пры інсульце складае 4,5 гадзіныЯк у МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ставяць людзей на ногі пасля інсультаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Heurteaux C., et al Neuroprotective and neuroproliferative activities of NeuroAid (MLC601, MLC901), a Chinese medicine, in vitro and in vivo; Neuropharmacology.2010;58;987-1001 Інсульт немагчыма прадбачыць? // Звязда, 20.01.2015
Катэгорыя:Захворванні сасудаў Катэгорыя:Захворванні нервовай сістэмы Катэгорыя:Захворванні Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы