Віленскае выдаве́цтва Бары́са Кле́цкіна — прыватнае заходнебеларускае выдавецтва ў міжваеннай Польшчы.

Выдавецтва заснаваў ў Вільні ў 1913 (па іншых звестках у 1911) годзе яўрэй Барыс Клецкін. Знаходзілася на вул. Малой Стэфанскай, 23 (цяпер Raugyklos g.)Віктар Корбут. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы // Туризм и Отдых. — № 29 (664). — 24 ліпеня 2008..

Друкавала кнігі яўрэйскіх пісьменнікаў.

Беларускія кнігі пачало друкаваць з 1921 года. За час існавання выдадзена 32 кніжкі на беларускай мовеБеларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939) // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. 2-е выд. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — С. 282. (з іх 13 падручнікаў). Гэта другі паказчык пасля Беларускага выдавецкага таварыства (51 кніга). Абодва выдавецтвы каардынавалі дзейнасць дзякуючы Антону Луцкевічу. І пасля заняпаду БВТ, з 1932 года выдавецтва Клецкіна не выдала ніводнай беларускай кнігі.

Крыніцы

Літаратура А. С. Ліс. Клецкіна Б. А. выдавецтва //  — С. 334. А. С. Ліс. Выдавецтва Б. А. Клецкіна //  — С. 368. Сяргей Чыгрын. Выдавецтва Барыса Клецкіна // Ніва. — № 34 (2623). — 20 жніўня 2006. — C. 8.

Катэгорыя:Арганізацыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:1913 год у Вільні