Дзмітрый Есіфавіч Халецкі (Дзмітрый Іосіфавіч; каля 1550 — да 20 студзеня 1598)  — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Есіфа Міхайлавіча. Мечнік вялікі літоўскі ў 1579—1588 гадах, падскарбі дворны ў 1588—1590 гадах, падскарбі земскі і пісар літоўскі з 1590 года. Вызначыўся добрым кіраваннем скарбам Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак сойма 1589 года. Быў каралеўскім камісарам пры падпісанні Берасцейскай уніі 1596 года.

Сям’я У шлюбе з Рэгінай з Дыбоўскіх. Дзеці: Мікалай Крыштаф (каля 1589—1653), ваявода новагародскі; Аляксандр (? — 1651); сын; сын; дачка (1592).

Літаратура

Дзмітрый Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты магілёўскія